Супрацоўнікі МНС 27 красавіка здзейснілі больш за 30 выездаў для ліквідацыі наступстваў моцнага ветру
27 красавіка, Позірк. Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 27 красавіка здзейснілі больш за 30 выездаў для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў моцнага ветру.
Ведамства паведамляе, што дапамога ратавальнікаў у распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў спатрэбілася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Магілёўскай вобласці.
Адзначаецца, што ў выніку непагадзі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі, у Мінску супрацоўнікі МНС выязджалі для “дэмантажу аварыйных лістоў бляхі і зняцця аварыйных палотнаў білборда”.
“Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Ратавальнікі працягваюць ажыццяўляць маніторынг аператыўнай абстаноўкі”, — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Белгідрамет папярэджваў, што 27 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15–20 м/с, месцамі да 24 м/с.
26 красавіка МНС паведамляла пра восем легкавых аўтамабіляў, пашкоджаных у выніку моцнага ветру. У сталіцы, а таксама ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях падраздзяленні МНС больш за 60 разоў “рэагавалі для распілоўкі і ўборкі паваленых дрэў”.
Найбліжэйшае папярэджанне Белгідрамета тычыцца начных замаразкаў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


