Латвійскія памежнікі дасталі з ракі чарговы плыт з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі

27 красавіка, Позірк. Чарговы плыт з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі, які плыў па Даўгаве, быў выяўлены 26 красавіка ў Краслаўскім краі Латвіі — у Піедруйскай воласці, якая мяжуе з Верхнядзвінскім, Мёрскім і Браслаўскім раёнамі Віцебскай вобласці (з апошнімі дзвюма мяжа праходзіць па згаданай рацэ, якая ў Беларусі называецца Заходняя Дзвіна).
Дзяржаўная памежная ахова Латвіі паведаміла, што падчас патрулявання нарад заўважыў падазроны аб’ект, які плыве па цячэнні ракі. Выкарыстоўваючы маторную лодку, памежнікі спынілі плыт і знялі з яго “восем прамавугольных упаковак, абгорнутых у чорную поліэтыленавую плёнку”.
Паведамляецца аб канфіскацыі 50.000 цыгарэт NZ Gold і 30.000 цыгарэт Queen Superslim з беларускімі акцызнымі маркамі.
Знаходка перададзена паліцыі. Адкрыта чарговая справа ў рамках XIX главы Крымінальнага закона (злачынствы супраць нацыянальнай эканомікі).
Гэта трэці падобны выпадак у гэтым месяцы. 10 красавіка памежнікі выцягнулі з Даўгавы покрыўкі з трактарных шын , у якіх транспартаваліся 66.120 цыгарэт (3.306 пачкаў) NZ Gold, 16 красавіка — плыт з 62.060 цыгарэт (3.103 пачкі) NZ Gold Superslim з беларускімі акцызнымі маркамі.

- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


