Мінск 12:07

У першым квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць беларускіх грамадзян

Сталіца Грузіі Тбілісі
Фота: "Позірк"

28 красавіка, Позірк. Рэкордную колькасць беларускіх грамадзян — восем — выслалі ў першым квартале 2026 года ўлады Грузіі, сведчыць праведзены Позіркам аналіз звестак мясцовай паліцыі.

Выслана шэсць мужчын (чатыры — ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, па адным — ад 18 да 25 і ад 41 да 65 гадоў) і дзве жанчыны (па адной ва ўзросце ад 18 да 25 і ад 26 да 40 гадоў).

У 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян (усе — мужчыны; чатырох — у трэцім квартале, па адным — у першым і чацвёртым), што стала гадавым рэкодам.

За папярэднія шэсць гадоў (2019-24) з гэтай краіны былі высланыя тры грамадзяніны Беларусі (па адным у 2020-м, 2021-м і 2023-м).

Агульная статыстыка сведчыць аб актывізацыі грузінскіх сілавікоў: у 2021 годзе было выслана 77 замежнікаў, у 2022-м — 165, у 2023-м — 190, у 2024-м — 363, у 2025-м — 1.311, у першым квартале 2026-га — 904.

У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выправадзіць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў.

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі пачаў бесперапынныя рэйды па выяўленні нелегалаў, у тым ліку абыходзячы кватэры. Да беларусаў, паводле звестак “Позірку“, заходзілі таксама. Мясцовыя СМІ і актывісты дыяспар паведамлялі аб выдварэнні замежнікаў паводле надуманых падставаў.

Пяць беларусаў (чатыры мужчыны і жанчына) у першым квартале 2026 года было змешчана ў мясцовы цэнтр часовага ўтрымання.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Гл. таксама:

Адток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год

Грузінскія ўлады абяцалі не дэпартаваць беларусаў у Беларусь, заяўляе Ціханоўская

Падзяліцца: