Два трактары згарэлі, адзін значна пашкоджаны падчас пажараў на аб’ектах АПК
6 траўня, Позірк. За няпоўныя два тыдні на аб’ектах аграпрамысловага комплексу здарылася чатыры пажары, вынікае з праведзенага “Позіркам” маніторынгу зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Два трактары было знішчана падчас сельскагаспадарчых работ 23 красавіка ў полі каля вёскі Гродзі Ашмянскага раёна (Гродзенская вобласць) і 5 траўня каля вёскі Касакоўка Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць).
Яшчэ ў адной сельгасмашыны 5 траўня каля аграгарадка Мішні Мсціслаўскага раёна (Магілёўская вобласць) у выніку загарання былі пашкоджаныя кабіна, маторны адсек і колы.
Акрамя таго, 3 траўня ў полі каля вёскі Вялікі Трасцянец Мінскага раёна (побач размешчаны сталічны мікрараён Шабаны) згарэла 150 тон саломы.
Паводле праведзенага “Позіркам” аналізу звестак МНС, у 2025 годзе з-за пажараў пацярпела або было знішчана сама меней 53 адзінкі тэхнікі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73). Сёлета адзначана сем падобных выпадкаў.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



