Праз непагадзь у Беларусі пацярпелі чатыры населеныя пункты, зафіксаваныя 33 выпадкі падзення дрэў — МНС
8 траўня, Позірк. Праз моцны вецер з парывамі да 20 м/с у Беларусі 7 траўня пацярпелі чатыры населеныя пункты: два ў Брэсцкай вобласці, па адным — у Мінскай і Магілёўскай, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пашкоджаны дах аднаго жылога дома, аднаго аб’екта сацыяльнага, культурнага або бытавога прызначэння і трох сельскагаспадарчых будынкаў.
Зафіксаваныя 33 выпадкі падзення дрэў у Віцебскай (3) і Магілёўскай (30) абласцях.
Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў.
Пацярпелых няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.
“Ратавальнікі працягваюць ажыццяўляць маніторынг аператыўнай абстаноўкі”, — паведамілі ў МНС.
26 красавіка МНС паведамляла пра восем легкавых аўтамабіляў, пашкоджаных у выніку моцнага ветру. У сталіцы, а таксама ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях падраздзяленні МНС больш за 60 разоў “рэагавалі для распілоўкі і ўборкі паваленых дрэў”.
27 красавіка работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях здзейснілі больш за 30 выездаў для аказання дапамогі па ліквідацыі наступстваў моцнага ветру, дапамога ратавальнікаў у распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў спатрэбілася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Магілёўскай вобласці.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


