На мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў

8 траўня, Позірк. Рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў зафіксаваная 7 траўня на мяжы Беларусі і Еўрасаюза, а таксама асобна на беларуска-латвійскай мяжы, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва аператыўных звестак памежных службаў суседніх краін ЕС.
Адзначана 138 спробаў незаконна перасекчы мяжу, у т.л. 131 — мяжу з Латвіяй, 7 — з Літвой.
Больш спробаў трапіць у ЕС і канкрэтна ў Латвію апошні раз было 18 красавіка — 171 (134 — у Латвію, 37 — у Літву).
Польская памежная ахова тры тыдні (з 17 красавіка) паведамляе аб нулявой актыўнасці нелегальных мігрантаў.
Паказчыкі за 7 траўня, якія тычацца спробаў трапіць праз Беларусь у Латвію і ЕС, сталі другімі з пачатку 2026 года. У тройцы найбольш напружаных дзён: 16 красавіка для ўсёй мяжы Беларусі і ЕС — 136 спробаў (103 спробы трапіць у Латвію, 32 — у Літву, 1 — у Польшчу) і 30 красавіка для мяжы Беларусі і Латвіі (123 спробы).
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



