Кіраўнік МЗС Шры-Ланкі наведае Беларусь і сустрэнецца з Лукашэнкам

12 траўня, Позірк. Пра афіцыйны візіт міністра замежных спраў, занятасці за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджыты Херата ў Беларусь з 12 па 15 траўня паведамляе знешнепалітычнае ведамства гэтай дзяржавы ў Паўднёвай Азіі.
Заяўлена, што візіт на запрашэнне беларускага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова стане “важнай вяхой у двухбаковым партнёрстве, паколькі летась дзве краіны адзначылі 25-ю гадавіну ўсталявання дыпламатычных стасункаў”.
Херат сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і правядзе перагаворы з Рыжанковым. Акрамя таго, запланаваныя яго сустрэчы з міністрамі адукацыі і аховы здароўя Беларусі. Падчас візіту “мяркуецца падпісанне з Рэспублікай Беларусь шэрагу мемарандумаў аб узаемаразуменні і пагадненняў у розных сферах”.
У Мінску кіраўнік ланкійскай дыпламатыі выступіць на круглым стале па пытаннях бізнесу і турызму, які арганізуе Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту. Таксама запланаваная яго сустрэча з студэнтамі са Шры-Ланкі, якія навучаюцца ў Беларусі.
Летась у кастрычніку стала вядома, што ў парламенце Шры-Ланкі створаная група сяброўства з Беларуссю. Рашэнне прынятае на пасяджэнні заканадаўчага органа гэтай краіны, у якім узяў удзел амбасадар Беларусі ў Індыі і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько.
Паводле інфармацыі МЗС, на пасаду адказнага сакратара гэтай групы абраны выпускнік Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Патманатан Сатыялінгам.
9 кастрычніка Касько перадаў спікеру ланкійскага парламента Джагат Вікрамаратнае запрашэнне ад старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай наведаць Беларусь у складзе дэлегацыі. Беларускі дыпламат і ланкійскі парламентарый падкрэслілі “высокі ўзровень супрацы па шырокім спектры кірункаў”, абмеркавалі “перспектывы нарошчвання ўзаемадзеяння ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і альтэрнатыўнай энергетыкі”.
10 кастрычніка Касько абмеркаваў з намеснікам міністра транспарту, аўтамабільных дарог, партоў і грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі Капілай Перэрай “шэраг актуальных пытанняў супрацоўніцтва ў сферы грамадзянскай авіяцыі”.
“Кіраўнік беларускай дыпмісіі адзначыў, што адкрыццё з кастрычніка 2025 года прамых чартарных авіярэйсаў з Беларусі ў Шры-Ланку з’яўляецца знакавай падзеяй напярэдадні святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж краінамі, — гаварылася ў паведамленні МЗС. — Бакі пагадзіліся, што неабходна рухацца далей у гэтым кірунку і выйсці ў найбліжэйшы час на падпісанне Пагаднення аб паветраных зносінах, якое дасць магчымасць запусціць рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Каломба”.
Мінск мяркуе, што “гэта створыць камфортныя ўмовы для падарожжаў грамадзян і стане дадатковым стымулам для развіцця супрацы ў адукацыйнай, турыстычнай і эканамічнай сферах”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўсталяваныя 20 лістапада 2000 года.
Паводле даных на сайце амбасады Беларусі ў Індыі, у 2021 годзе тавараабарот са Шры-Ланкай вырас да 39,6 млн долараў (+23,7%), беларускі экспарт павялічыўся да 31 млн (+27,2%), імпарт — да 8,5 млн долараў (+13%). Асноўная экспартная прадукцыя ў Шры-Ланку — калійныя ўгнаенні, імпартная — гарбата і раслінныя валокны.
Актуальных даных пра ўзаемны гандаль на сайце амбасады не прадстаўлена.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



