Восем краін ЕС выступілі супраць допуску беларусаў з дзяржсімволікай да міжнародных спаборніцтваў

12 траўня, Позірк. На сустрэчы міністраў спорту Еўрапейскага саюзу ў Брусэлі 12 траўня прадстаўнікі Польшчы выступілі супраць допуску да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі, бо гэта “можа перашкодзіць правядзенню міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Еўропе і стварыць праблемы для бяспекі і грамадскага парадку“, паведамляе Польскае радыё.
У прыватнасці, польскі бок заявіў, што на міжнародных турнірах “няма месца нацыянальным сімвалам краін-агрэсараў“.
Адзначаецца, што Варшаву падтрымалі Эстонія, Літва і Латвія, а таксама Фінляндыя, Францыя, Румынія і Швецыя.
У публікацыі гаворыцца, што польскі ўрад “негатыўна адрэагаваў на допуск спартоўцаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў Паралімпійскіх гульнях і на нядаўнюю рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта зняць санкцыі з беларускіх спартсменаў, уведзеныя пасля ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы рэжыму ў Мінску“.
Польшча сцвярджае, што допуск атлетаў з Беларусі да спаборніцтваў мае “наступствы, якія выходзяць за рамкі спорту, паколькі яны падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны“.
Варшава заклікае ўсіх, хто хоча дазволіць спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, улічваць “больш шырокі кантэкст“.
7 траўня выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) заявіў, што “больш не рэкамендуе якія-небудзь абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў, уключаючы каманды, у спаборніцтвах, якія праводзяцца міжнароднымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў“.
Адзначалася, што МАК “адмяніў рэкамендаваныя ўмовы ўдзелу для міжнародных федэрацый і арганізатараў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года ў той частцы, якая тычыцца Беларусі і беларускіх спартсменаў“.
Сярод іншага МАК пацвердзіў, што “ўдзел спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах не павінен абмяжоўвацца дзеяннямі іх урадаў, уключаючы ўдзел у вайне ці канфлікце“.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў “катэгарычны пратэст і глыбокае расчараванне рашэннем МАК, якое супярэчыць фундаментальным прынцыпам справядлівасці, адказнасці і алімпійскіх каштоўнасцяў“.
28 лютага 2022 года МАК заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
28 сакавіка 2023 года МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў.
Гл. таксама:
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


