Усе асноўныя валюты патаннелі на апошніх таргах тыдня

15 траўня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 траўня 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,7535 рубля (-0,58%; -0,0162), еўра — да 3,1972 (-1,51%; -0,0489), расійскага рубля — да 3,815 за 100 (-0,09; -0,0033), юаня — да 4,1008 (-0,44%; -0,0181).
На адыходзячым працоўным тыдні (11–15 траўян) курс долара знізіўся на 2,59% (з 2,8267 да 2,7535), юаня — на 0,91% (з 4,1384 да 4,1008 за 10), еўра — на 2,76% (з 3,288 да 3,1972); расійскага рубля — вырас на 1,09% (з 3,7737 да 3,815 за 100).
За чатыры месяцы 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.
Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



