У Чавусах пара сужэнцаў загінула пад коламі аўтобуса без кіроўцы

16 траўня, Позірк. Два чалавекі загінула пад коламі аўтобуса ў Чавусах (Магілёўская вобласць) ранкам 16 траўня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з інфармацыяй ведамства, гэта адбылося з прычыны “самаадвольнага руху аўтобуса” на гарадской аўтастанцыі.
“Паводле папярэдніх звестак следства, 41-гадовы кіроўца, прыбыўшы на аўтастанцыю, зачыніў дзверы і пакінуў салон, — гаворыцца ў паведамленні. — У нейкі момант аўтобус пачаў рух у бок гандлёвых павільёнаў, у кірунку якіх ішлі муж і жонка (70 і 66 гадоў). Транспартны сродак здзейсніў наезд на пешаходаў, пасля чаго сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, які стаяў на шляху”.
Кіроўца патлумачыў, што “не заглушыў рухавік і накіраваўся ў будынак аўтастанцыі, каб адзначыць пуцявы ліст”.
Чавускі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці смерць дзвюх асоб).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

