Напрыканцы тыдня ўлады Беларусі чакаюць прыбыцця кіраўніка ніжняй палаты парламента Алжыра

18 траўня, Позірк. Прыбыццё ў Беларусь старшыні Нацыянальнага народнага сходу Алжыра (ніжняя палата парламента) Ібрагіма Бугалі чакаецца напрыканцы гэтага тыдня, вынікае з раскладу на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
У графіку працы ніжняй палаты беларускага парламента пазначана, што візіт алжырскага палітычнага дзеяча распачнецца 24 траўня (нядзеля) і завершыцца 27 траўня (серада). Пры гэтым побач з датамі стаіць пазнака “ўдакладняецца”.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Алжыр у снежні 2025 года — паміж пералётамі ў Аман. Пасля перагавораў з алжырскім прэзідэнтам Абдэльмаджыдам Тэбунам госць заявіў пра дасягнутую дамоўленасць давесці тавараабарот з Алжырам да 500 млн долараў.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Алжырам усталяваныя 24 кастрычніка 1995 года.
Апошнія адкрытыя даныя на сайце амбасады Беларусі ў Егіпце, якое курыруе стасункі з Алжырам, паказваюць на рэзкае падзенне і мізэрныя аб’ёмы двухбаковага гандлю — з 13,2 млн долараў у 2020 годзе да 1,01 млн у 2021-м. У абодвух выпадках тавараабарот быў аднабаковым і складаўся толькі з беларускага экспарту. Зыходзячы з апошніх заяў Лукашэнкі на гэты конт, у 2024 годзе краіны нагандлявалі паміж сабой на 50 млн долараў.
Асноўныя беларускія экспартныя пазіцыі: (па стане на 2021 год) калійныя ўгнаенні, тэкстыльныя матэрыялы, прасякнутыя ці пакрытыя пластмасамі, папера газетная, канцылярскія вырабы.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку ВУП павялічыўся на 0,2%, год таму быў рост на 2,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



