Кіраўніца Еўрапарламента анансавала выступ Анджэя Пачобута

19 траўня, Позірк. Журналіст, актывіст польскай меншасці ў Беларусі, экс-палітвязень Анджэй Пачобут выступіць перад сябрамі Еўрапейскага парламента (ЕП) на пленарнай сесіі ў чэрвені, паведаміла 18 траўня ў Страсбургу (Францыя) старшыня ЕП Рабэрта Метсола.
На сайце ЕП гаворыцца, што палітык у чарговы раз вітала вызваленне з турмы ў Беларусі Пачобута — лаўрэата прэміі “За свабоду думкі” імя Сахарава, якая прысуджаецца Еўрапарламентам, а таксама “нагадала пра мноства палітычных зняволеных па ўсім свеце, якія па-ранейшаму несправядліва знаходзяцца ў турме”.
“Гэты парламент працягне выступаць у іх абарону і ў абарону ўсіх тых, хто адстойвае свабоду перад тварам прыгнёту”, — сказала Метсола.
Сесія Еўрапарламента, на якой анансаванае выступленне Пачобута, запланаваная на 15–18 чэрвеня.
Пачобут быў выпушчаны на волю і вывезены з Беларусі ў Польшчу 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ паводле схемы “пяць на пяць”.
Пра тое, што Пачобут і асуджаная ў Грузіі журналістка Мзія Амаглабелі сталі лаўрэатамі прэміі Сахарава, Метсола паведаміла 22 кастрычніка 2025 года.
Прэмія была ўручана дачцэ дзеяча 16 снежня. Тады Метсола заявіла, што ганарыцца тым, што ўручае прэмію гэтага года журналістам Пачобуту і Амаглабелі “на знак прызнання іх мужнай барацьбы за свабоду слова і дэмакратычную будучыню Беларусі і Грузіі”: “Еўрапарламент салідарны з Мзіяй і Анджэем і заклікае да іх неадкладнага вызвалення з турмы, бо казаць праўду тым, хто мае ўладу, ніколі не павінна быць злачынствам”.
У дзень вызвалення Пачобута Метсола ў ліку першых палітыкаў вітала гэты крок.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Цікавасць да канферэнцыі "Новая Беларусь" вызначае нашу суб'ектнасцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПатрэбныя ідэі, каб разварушыць беларусаў замежжа, лічыць ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКанферэнцыя "Новая Беларусь" заўжды прыводзіць да "змены палітык" — БаркоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБабарыка ўсумніўся ва ўплыве дэмсіл, спаслаўшыся на меркаванні "сяброў у Беларусі", Латушка парыраваў: "У нас розныя сябры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


