Дазволенай ПДР максімальнай хуткасці электрасамакатаў больш чым дастаткова для атрымання траўмы — прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя

19 траўня, Позірк. Абмежаваная да 25 км/г хуткасць руху электрасамакатаў усё адно з’яўляецца вельмі высокай, “яе больш чым дастаткова для таго, каб атрымаць сур’ёзную траўму, зваліўшыся з гэтага самаката або збіўшы [чалавека] на самакаце“. Пра гэта заявіў кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі, галоўны пазаштатны спецыяліст па дзіцячай нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Талабаеў на прэс-канферэнцыі 19 траўня.
Паводле яго слоў, высокая хуткасць — адзін двух з фактараў падвышанай рызыкі траўмавання пры выкарыстанні электрасамаката. Яшчэ адзін — маленькія колы. “Чым менш кола, тым больш гэты транспартны сродак чуллівы да розных няроўнасцяў на дарозе, а значыць, вышэй шанец упасці“, — адзначыў Талабаеў.
Ён падзяліўся высновамі са сваіх размоў з пацярпелымі дзецьмі: “Больш за палову з іх не разумеюць, чаму яны ўпалі. І не разумеюць не таму, што не памятаюць, страціўшы прытомнасць, а не разумеюць, на што яны наехалі. Перашкоды былі такія маленькія, што дзіця нават не зразумела”.
Траўмы, атрыманыя пры катанні на “нашых двухколавых і аднаколавых сябрах“ — электрасамакатах, роварах, монакалёсах — адносяцца да высокаэнергетычных, г.зн. тых, якія могуць суправаджацца сур’ёзнымі наступствамі “як для здароўя, так і нават для жыцця дзяцей”, сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.
“На першым месцы стаяць электрасамакаты і веласіпеды. За мінулы тыдзень да нас звярнулася больш за 30 дзяцей, з іх 11 было шпіталізавана з досыць сур’ёзнымі траўмамі, трое — у рэанімацыю, двое — апераваныя“, — паведаміў Талабаеў.
Паводле яго слоў, большасць пацыентаў — дзеці, якія каталіся на электрасамакатах альбо збітыя дарослымі на электрасамакатах.
Талабаеў заклікаў выконваць культуру катання і не забываць аб сродках індывідуальнай абароны: “Калі паглядзець на парк ровараў у еўрапейскіх краінах і ў Беларусі, то ў нас ровары значна лепшыя. Там ездзяць на старых, іржавых роварах, там жанчыны ездзяць у сукенках, мужчыны — у касцюмах з гальштукамі, але ва ўсіх на галаве шлем“.
Лекар прывёў прыклад свайго сына, які, будучы шасцігадовым, у сталічным парку Горкага сутыкнуўся з дарослым на спартыўным ровары, але яго выратавала абарона: накаленнікі, налакотнікі, пальчаткі і шлем. Пры гэтым у спартыўнага ровара сагнулася рама і заклінавала руль.
5 жніўня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб зменах у Правілах дарожнага руху (ПДР). Дакумент увёў хуткасныя абмежаванні для электрасамакатаў, сегвеяў, манакалёсаў, якія перасоўваюцца па веладарожках, — не больш за 25 км/г, па тратуары — не больш за 10 км/г.
Змены ў ПДР павысілі бяспеку на дарогах і прывялі да “зніжэння рызыкі здзяйснення аварый з удзелам ровараў і сродкаў персанальнай мабільнасці“, заявіў на прэс-канферэнцыі 22 кастрычніка начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго слоў, у ДАІ прааналізавалі статыстыку ДТЗ з 1 верасня па 20 кастрычніка, параўнаўшы даныя з аналагічным перыядам папярэдняга, 2024 года. “Колькасць ДТЗ з удзелам раварыстаў зменшылася ўдвая, з удзелам асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці, зменшылася на 60%“, — сказаў кіраўнік ДАІ.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ канца красавіка МУС Грузіі чатыры разы паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў, сярод якіх былі беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зарастаюць балоты, вадаёмы засяляюць чужародныя віды рыб — навуковецМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСярэднясутачны паказчык міграцыйнага ціску на мяжы ЕС з Беларуссю ў траўні вышэйшы, чым у рэкордным красавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

