Мінск 21:20

Мінфін схаваў інфармацыю аб фінансаванні беларускай эканомікі Еўразійскім банкам развіцця

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 23 траўня 2026 года ў 18:18

23 траўня, Позірк. Міністэрства фінансаў Беларусі схавала інфармацыю аб фінансаванні беларускай эканомікі Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР).

22 траўня ў тэлеграм-канале ведамства з’явілася кароткая справаздача аб перамовах яго кіраўніка Уладзіслава Татарыновіча з прадстаўнікамі ЕАБР. Паведамлялася, у прыватнасці, што “сёлета банк пацвердзіў гатоўнасць фінансавання праектаў у аб’ёме 300 млн долараў ЗША”. Падкрэслівалася таксама, што “Беларусь — паўнапраўны ўдзельнік ЕАБР з 2010 года“, “за гэты час рэалізавана 54 праекты ў розных галінах эканомікі на агульную суму 3,195 млрд долараў ЗША”.

На падставе гэтых звестак “Позірк” падрыхтаваў і апублікаваў паведамленне.

Пасля гэтага Мінфін адкарэктаваў свой прэс-рэліз, пакінуўшы толькі агульныя словы. Для параўнання “Позірк” прыводзіць абодва варыянты паведамлення ведамства.

Скрыншот: "Позірк"
Скрыншот: "Позірк"
Падзяліцца: