Мінск 17:11

Колькасць еўрапейцаў, якія наведалі Беларусь па бязвізу, за тыдзень амаль не змянілася

Ілюстратыўнае фота: Дзяржпагранкамітэт

25 траўня, Позірк. З 18 па 25 траўня ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехаў 4.901 жыхар еўрапейскіх краін (з 11 па 18 траўня — 4.902), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

За гэты перыяд прыбыло 1.829 грамадзян Літвы (1.854), 1.354 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі (1.318), 775 грамадзян Польшчы (897), 943 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (833).

З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.334.662 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбыло 426.516 замежнікаў, Літвы — 690.524, Польшчы — 147.119. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 70.503 чалавекі.

Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.

9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

Падзяліцца: