Дэлегацыя ўрада Паўночнай Карэі накіравалася ў Беларусь

30 траўня, Позірк. Дэлегацыя эканамічнага блока ўрада Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі на чале з міністрам знешнеэканамічных спраў Юн Чон Хо накіравалася ў Беларусь, вынікае з апублікаванага 30 траўня паведамлення паўночнакарэйскага інфармагенцтва ЦТАК.
Адзначаецца, што 29 траўня група чыноўнікаў “адбыла з Пхеньяна для ўдзелу ў міжнароднай выставе “Белагра-2026″, якая пройдзе ў Беларусі, і ў Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які адбудзецца ў Расіі”.
“Белагра” сёлета пройдзе 2–6 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, ПМЭФ-2026 — 3–6 чэрвеня.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Паўночную Карэю сёлета 25–26 сакавіка. Па выніках перагавораў са старшынёй Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам у другі дзень візіту быў падпісаны дагавор аб сяброўстве і супрацы паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
КНДР — закрытая дзяржава з дыктатарскім рэжымам, у дачыненні да якой дзейнічаюць санкцыі Савета Бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы. Ад моманту заснавання ў 1948 годзе вярхоўная ўлада перадавалася ад бацькі да сына — ад Кім Ір Сена да Кім Чэн Іра, а пасля Кім Чэн Ына.
Беларускія ўлады сталі актыўна заяўляць пра свой інтарэс да Паўночнай Карэі некалькі гадоў таму.
На перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць пра супрацу недзе на траіх”.

- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

