Мінск 15:30

44-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ пад Гроднам, яго 17-гадовая дачка дастаўлена ў бальніцу

Фота: ДАІ Гродзенскага аблвыканкама

7 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні з удзелам матацыкла паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці.

Адзначаецца, што аварыя здарылася 6 чэрвеня каля 18:00 у Гродзенскім раёне.

На аўтадарозе М-6 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы 44-гадовы кіроўца матацыкла “Кавасакі” здзейсніў сутыкненне з грузавым аўтамабілем “ДАФ” з паўпрычэпам пад кіраваннем 36-гадовага мужчыны.

У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла загінуў на месцы, “яго 17-гадовая дачка, якая знаходзілася ў якасці пасажыра, дастаўленая ў бальніцу”, гаворыцца ў паведамленні.

Па факце здарэння прызначаная праверка.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: