Нягледзячы на зніжэнне ў траўні, ЗВР Беларусі пакрываюць 3,3 месяцы імпарту тавараў і паслуг — ЕАБР

8 чэрвеня, Позірк. Нягледзячы на зніжэнне ў траўні 2026 года, золатавалютныя рэзервы Беларусі пакрываюць 3,3 месяца імпарту тавараў і паслуг, што перавышае міжнародны стандарт дастатковасці (3 месяцы), гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
На думку аналітыкаў, кошт золата ў складзе рэзерваў скарацілася на 107,8 млн долараў з прычыны “[сусветнага] зніжэння коштаў на золата на 1,4%”.
“Карэкцыя была выкліканая чаканнямі росту даходнасці казначэйскіх аблігацый ЗША, а таксама скарачэннем попыту на золата ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі”, — патлумачылі эксперты ЕАБР.
Паводле папярэдніх даных Нацыянальнага банка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2026 года склалі 15 млрд 37,6 млн долараў у эквіваленце. На пачатак мінулага месяца золатавалютныя рэзервы былі на ўзроўні 15 млрд 266,2 млн. Такім чынам, за травень яны знізіліся на 1,5% (-228,6 млн).
На 1 студзеня ЗВР складалі 14 млрд 423 млн долараў. Рост ад пачатку 2026 года — 614,6 млн (+4,26%).
Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на 1 чэрвеня склала 7 млрд 879,2 млн долараў (-107,8 млн за месяц; -1,35%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 409,2 млн (-7 млн; -0,49%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 749,1 млн (-113,7 млн; -1,94%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе ды іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На нарадзе ў сярэдзіне кастрычніка 2025 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку “патрошку пускаць у абарот” ЗВР і “дзейнічаць па-гаспадарску”.
“Тое, што валюты больш з’яўляецца, гэта добра. Але валюта мае працаваць. І трэба мець запас столькі, колькі нам трэба”, — заявіў ён.
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



