Расійскі бізнесмен Мазепін мае намер пабудаваць у Беларусі “невялікі завод водараспушчальных угнаенняў”

8 чэрвеня, Позірк. Пра планы па будаўніцтве ў Беларусі “невялікага завода”, які “будзе вырабляць водараспушчальныя ўгнаенні”, заявіў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” расійскі бізнесмен беларускага паходжання Дзмітрый Мазепін.
Паводле яго слоў, такая дамоўленасць дасягнутая з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“Завод будзе пабудаваны на базе Гомельскага хімічнага завода, а гэтыя ўгнаенні — адмысловыя ўгнаенні, якія выкарыстоўваюцца ў цяпліцах. На працягу двух гадоў мы, кампанія “Уралхім”, будзем інвеставаць і пабудуем гэтае прадпрыемства”, — падкрэсліў прадпрымальнік.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Мазепіным 3 чэрвеня ў Мінску адзначыў, што той, як “багаты чалавек, мае працаваць на сваю радзіму”: “Мы б хацелі — гэта прапанова нашага прэм’ер-міністра — падумаць пра перспектывы нашай супрацы”.
Хімічная кампанія “Уралхім” створаная ў 2007 годзе — пасля аб’яднання актываў Мазепіна. Да пачатку вайны Расіі супраць Украіны прадпрымальнік валодаў 100% акцый “Базавай хімічнай кампаніі” Уралхім “, якая кіруе асноўным бізнесам — “Аб’яднанай хімічнай кампаніяй “Уралхім”. У сакавіку 2022 года Еўрасаюз увёў супраць Мазепіна персанальныя санкцыі, пасля чаго той сышоў з пасады генеральнага дырэктара “ОХК “Уралхім” і знізіў да 48% сваю долю ў “БХК “Уралхім”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



