У пагрозлівым становішчы знаходзіцца кожны пяты палітвязень — праваабаронцы

Ілюстрацыя: “Позірк”
8 чэрвеня, Позірк. Не менш за 173 беларускія палітвязні знаходзяцца ў пагрозлівым становішчы (зоне асаблівай рызыкі) вынікае з актуальнай інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна“.
У іх ліку людзі, якія маюць праблемы са здароўем; непаўналетнія на момант дзеянняў, якія ставяцца ім у віну; шматдзетныя і іншыя грамадзяне ў цяжкіх сямейных абставінах; асобы, якія знаходзяцца на прымусовым псіхіятрычным лячэнні ў закрытых установах.
Таксама праваабаронцы аднеслі да гэтай катэгорыі палітвязняў, якія дыскрымінуюцца з розных падставаў: знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада (інфармацыйнай блакадзе) альбо не выходзяць з-за кратаў па заканчэнні тэрміну адбыцця пакарання.
Паводле звестак праваабаронцаў, не менш за 60 палітвязняў знаходзяцца ў цяжкім стане фізічнага здароўя, у 8 чалавек ёсць інваліднасць, у 30 узрост перавышае 60 гадоў (многія з іх маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем), у 6 — ментальныя расстройствы.
У 33 палітвязняў складаныя сямейныя абставіны: гэта адзінокія і шматдзетныя бацькі, а таксама сем’і, дзе абодва бацькі ў месцах пазбаўлення волі.
Найстарэйшы палітвязень — 77-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёва, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню за “абразу“ Аляксандра Лукашэнкі.
У матэрыяле “Вясны” прыводзяцца канкрэтныя прыклады з пералічаных катэгорый.
Па стане на 8 чэрвеня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 871 чалавек. Такім чынам, у пагрозлівым становішчы знаходзіцца практычна кожны пяты з іх.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


