Лукашэнка выступае за спрашчэнне візавага рэжыму з Філіпінамі

12 чэрвеня, Позірк. Рэалізацыі патэнцыялу супрацы Беларусі і Філіпін “садзейнічалі б сумесныя праекты ў сферах харчовай бяспекі і прамысловай кааперацыі, а таксама спрашчэнне візавага рэжыму”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 12 чэрвеня прэзідэнта гэтай астраўной дзяржавы Фердынанда Маркаса-малодшага з Днём незалежнасці.
Адзначыўшы, што ў 2026-м спаўняецца 30 гадоў ад моманту ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж дзвюма краінамі, віншавальнік выказаў меркаванне, што за гэты перыяд Мінск і Маніла “дасягнулі істотных вынікаў у пашырэнні беларуска-філіпінскіх сувязяў”.
“[Мы] абазначылі перспектыўныя кірункі далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай ды іншых галінах, наладзілі канструктыўны дыялог на міжнародных пляцоўках для дасягненнях агульных мэтаў”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба Лукашэнкі.
Напрыканцы кастрычніка 2024 года МЗС Беларусі па выніках палітычных кансультацый на ўзроўні першага намесніка міністра Сяргея Лукашэвіча і намесніка міністра замежных спраў Філіпін Тэрэзы Лазара паведаміла, што парафіраваны праект пагаднення паміж урадамі дзвюх краін “пра скасаванне візавых патрабаванняў для трымальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў”.
Напрыканцы верасня 2025-га кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку абмеркаваў з Лазара, якая да таго моманту ўжо ўзначальвала філіпінскае знешнепалітычнае ведамства, падрыхтоўку пагаднення пра скасаванне візавага рэжыму і працу над праектам пагаднення аб авіязносінах.
Беларускі бок адзначаў, што падпісанне гэтых дакументаў дазволіць “павялічыць пасажыра- і грузапатокі паміж дзяржавамі”.

- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


