Пецярых пацярпелых у Бранскай вобласці РФ прымуць у мінскім РНПЦ дзіцячай хірургіі, аднаго — у вайсковым шпіталі

18 чэрвеня, Позірк. Пецярых беларускіх дзяцей, якія пацярпелі напярэдадні ў Бранскай вобласці Расіі, прымуць у сталічным Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, сярод іх адно дзіця ў цяжкім стане.
Дарослага пацыента шпіталізуюць у Галоўны вайсковы медыцынскі клінічны цэнтр № 432 Узброеных сіл, адзначыла Мінздароўя.
Раней прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла, што пацярпелыя знаходзяцца на шляху ў Мінск.
“Дзіця, якое было ў цяжкім стане, уначы прааперавалі. Цяпер яго транспартуюць на апаратнай падтрымцы. Усе астатнія пацярпелыя ў свядомасці, размаўляюць і пачуваюцца лепш. Нягледзячы на аскепкавыя раненні, прагнозы станоўчыя”, — гаварылася ў тэлеграм-канале абласных уладаў.
Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў паведаміў 18 чэрвеня, што “эвакуацыя дзяцей і дарослага была пачатая ад самага ранку, калі дазволіла абстаноўка і стан іх здароўя”. Адно дзіця і адзін дарослы знаходзяцца ў цяжкім стане.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 горада Рэчыца (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які рухаўся па маршруце Гомель — Геленджык, знаходзіліся 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Яны шпіталізаваныя ў бальніцы Бранскай вобласці. Аднаму дзіцяці зробленая аперацыя.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула. Жанчына родам з Луганска (акупаваная тэрыторыя Украіны), доўга жыла ў Беларусі.
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу.
Увечары 17 чэрвеня дзеці і дарослыя, якія трапілі пад атаку ў РФ, вярнуліся ў Рэчыцу.
На ранак 18 чэрвеня ніякіх заяў наконт здарэння ад Аляксандра Лукашэнкі не было.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і Аб’яднаны пераходны кабінет выказалі спачуванні родным загінулай, усім пацярпелым і заклікалі беларусаў не ездзіць у Расію. Ціханоўская нагадала, што “гэтую вайну пачала Расія”, адзначыла, што вінаватыя таксама “тыя прадстаўнікі дзяржавы, якія безадказна адправілі дзяцей праз прыгранічную зону ваенных дзеянняў”.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства



