Долар і юань падаражэлі на таргах 18 чэрвеня

18 чэрвеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 чэрвеня.
Курс долара вырас да 2,7864 рубля (+0,53%; +0,0148), юаня — да 4,1182 за 10 (+0,63%; +0,0257).
Расійскі рубель патаннеў да 3,8011 за 100 (-0,31%; -0,0119), еўра — да 3,2127 (-0,13%; -0,0043).
На мінулым працоўным тыдні (8–12 чэрвеня) курс долара знізіўся на 1,61% (з 2,8169 да 2,7715), еўра — на 2,18% (з 3,2733 да 3,202), расійскага рубля — на 0,05% (з 3,8259 да 3,8241 за 100); юаня — вырас на 0,53% (з 4,0505 да 4,0718 за 10).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



