Ціханоўская ў Кракаве заклікала пашырыць падтрымку беларускіх студэнтаў

22 чэрвеня, Позірк. Пашырыць падтрымку беларускіх студэнтаў заклікала 22 чэрвеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы ў эканамічным універсітэце ў Кракаве.
Яна падкрэсліла неабходнасць даваць больш стыпендый беларускім студэнтам, а таксама “пашыраць кантакты”, каб рыхтаваць “новую беларускую эліту з еўрапейскай адукацыяй і каштоўнасцямі”, “новымі ідэямі і верай у дэмакратыю”.
Ціханоўская папрасіла ўдзельнікаў сустрэчы “не выпускаць Беларусь з-пад увагі”: развіваць сумесныя праекты і ініцыятывы, а студэнтаў і даследчыкаў — пісаць навуковыя працы, прысвечаныя краіне.
Таксама палітык адзначыла ключавую ролю інтэрнэту, які дапамагае “заставацца на сувязі з жыхарамі Беларусі“, “захоўваць актуальнасць“ і “дазваляе людзям на месцах бяспечна ўдзельнічаць у палітычным жыцці“.
Гаворачы пра падзеі 2020 года, Ціханоўская падкрэсліла, што хоць пратэст і быў “разгромлены з брутальнай сілай і тэрорам“, беларускае грамадства “не знішчанае“: “Калі людзі аднойчы адчуюць свабоду, яны ніколі ад яе не адмовяцца“.
Дэмакратычны лідар дадала, што праз “захоп дзяржавы“ Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным беларусам давялося стварыць паралельную структуру — “Беларусь 2.0“, і грамадзянская супольнасць працягвае працу, нягледзячы на рэпрэсіі.
Магчымасці для навучання беларусаў у краінах Еўропы рэзка скараціліся ў сувязі з тым, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ, Вільнюс) 14 красавіка прызнаны Вярхоўным судом Беларусі “экстрэмісцкай арганізацыяй“, чыя дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая.
На наступны дзень міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс назваў гэтае рашэнне абуральным, ахарактарызаваў яго як “чарговы варожы акт рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС“ і выказаў гатоўнасць “падтрымаць супольнасць ЕГУ“.
16 красавіка МЗС Літвы выказала Беларусі “рашучы пратэст“ у сувязі з прызнаннем ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Знешнепалітычнае ведамства расцаніла гэтае рашэнне як “палітычна матываванае, неабгрунтаванае і парушаючае прынцыпы міжнароднага права, а таксама суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі”. Выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, якая законна працуе ў іншай дзяржаве, абвяшчаецца “экстрэмісцкай арганізацыяй”, МЗС назваў беспрэцэдэнтным.
Студэнты з Беларусі складаюць большасць у ЕГУ — каля 74%.
На канец траўня каля 100 студэнтаў пакінула ВНУ пасля прызнання яго ў Беларусі “экстрэмісцкай арганізацыяй“.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна“, распачатая крымінальная справа за садзейнічанне і фінансаванне “экстрэмісцкай дзейнасці”. Вядома пра больш чым 30 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да ЕГУ, а таксама ў іх сваякоў.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


