Група “За дэмакратычную Беларусь” створаная ў ПА АБСЕ, пра пачатак яе працы абвешчана ў Гаазе ў прысутнасці Ціханоўскай (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 4–6.

5 ліпеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведвае 5 ліпеня Гаагу (Нідэрланды), дзе 4–8 ліпеня праходзіць штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ).
Як паведамляе прэс-служба палітыка, падчас сесіі абвешчана аб пачатку працы дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” у ПА АБСЕ.
“Гэта важны крок для таго, каб беларускае пытанне заставалася ў міжнародным парламенцкім парадку дня, а падтрымка беларусаў, палітвязняў і дэмакратычных сіл была больш сістэмнай”, — гаворыцца ў паведамленні.
У тэлеграм-канале Ціханоўскай паведамляецца, што ў групу “За дэмакратычную Беларусь” у ПА АБСЕ ўвайшлі 35 парламентарыяў з 17 краін — Швецыі, Украіны, Германіі, Польшчы, Латвіі, Ісландыі, Нарвегіі, Славеніі, Чэхіі, Харватыі, Фінляндыі, Італіі, Малдовы, Вялікабрытаніі, Літвы, Нідэрландаў, Даніі.
У сваім выступленні на сесіі Ціханоўская падкрэсліла, што “пытанне свабоднай Беларусі — гэта пытанне еўрапейскай бяспекі”. Палітык заклікала “не дапускаць нармалізацыі адносін з рэжымам Лукашэнкі без вызвалення палітвязняў і сістэмных дэмакратычных зменаў”.
“Я цвёрда веру, што свабодная Беларусь змяніла б бяспеку ўсяго нашага рэгіёну. Яна больш не была б ваенным фарпостам Расіі. Яна больш не пагражала б Украіне ці Еўрапейскаму саюзу. Замест гэтага яна стала б надзейным суседам, правераным еўрапейскім партнёрам і важным удзельнікам еўрапейскай бяспекі”, — сказала дэмлідар.
Анансуюцца сустрэчы Ціханоўскай у Гаазе з прэзідэнтам ПА АБСЕ Перэ Жаанам Понсам Самп’етра і генеральным сакратаром асамблеі Раберта Мантэлай.
“Таксама запланаваныя асобныя перамовы з украінскай дэлегацыяй у АБСЕ, сустрэчы на палях сесіі і камунікацыя з міжнароднымі медыя”, — паведамілі ў прэс-службе Ціханоўскай.
Дэпутацкія групы “За дэмакратычную Беларусь” дзейнічаюць у парламентах 22 дэмакратычных краін.
Аб стварэнні альянсу “За дэмакратычную Беларусь” аднайменнымі групамі ў парламентах шэрагу краін было абвешчана ў сакавіку 2023 года. Першая сустрэча прадстаўнікоў альянсу адбылася ў лістападзе таго ж года ў Берліне, другая — у сакавіку 2025 года ў Рыме, трэцяя — у кастрычніку таго ж года ў Парыжы, чацвёртая — 4 чэрвеня гэтага года ў Лондане.
Гл. таксама:
Дэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаМаргінальны палітык, асуджаны ў Польшчы за абразы ўкраінцаў, перадаў у Мінску дапамогу арміі РФ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



