Мінск 14:39

19-гадовы матацыкліст і 70-гадовая жанчына шпіталізаваныя пасля ДТЗ у Мінскай вобласці

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

12 ліпеня, Позірк. Аб двух дарожна-транспартных здарэннях, якія адбыліся ў Мінскай вобласці 11 ліпеня, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна.

Адна з аварый здарылася каля 12:18 на 11-м кіламетры дарогі H-8569 Капыль — Нясвіж. На тэрыторыі Капыльскага раёна 74-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем “Ліфан”, не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі. Адзначаецца, што ён з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, пасля чаго “здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва”.

У выніку ДТЗ 70-гадовая пасажыр шпіталізаваная з цялеснымі пашкоджаннямі.

Яшчэ адно ДТЗ здарылася каля 22:00 на вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Вяляцічы Барысаўскага раёна. 19-гадовы жыхар аграгарадка Лошніца, не маючы пасведчання кіроўцы, перасоўваўся на матацыкле BSE V140. Ён не справіўся з кіраваннем і “здзейсніў наезд на плотавую агароджу”, паведамляе ДАІ.

Матацыкліст з атрыманымі траўмамі шпіталізаваны.

Звяртаецца ўвага, што ён знаходзіўся без моташлему.

Па фактах ДТЗ праводзяцца праверкі.

У Столінскім раёне ДТЗ з двума непаўналетнімі матацыклісткамі

6 ліпеня, Позірк. Аб сутыкненні двух матацыклаў, якімі кіравалі дзяўчыны-падлеткі, якія не маюць правоў, паведаміла прэс-служба МУС. ДТЗ адбылося ў в. Аздамічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Падзяляецца, што "15-гадовая мясцовая жыхарка без права кіравання ехала разам з 13-гадовай пасажыркай без …

Падзяліцца: