Лукашэнка вызначыў перыяды забеспячэння рынку гуркамі і таматамі са стабілізацыйных фондаў

23 ліпеня, Позірк. Даўгаплодныя і сярэднеплодныя гуркі, а таксама чырвоныя таматы (акрамя вішнявідных таматаў і таматных гронак) уключаныя ў пералік плодаагародніннай прадукцыі, што закладваецца ў рамках дзяржаўнай замовы. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла 23 ліпеня яго прэс-служба.
Міжсезонны перыяд для гуркоў вызначаецца з 1 лістапада па 31 сакавіка, для таматаў — з 1 лістапада па 30 красавіка.
Адзначаецца, што ўказ скіраваны на “гарантаванае забеспячэнне ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд”.
Міжсезонны перыяд — час, калі садавіна і гародніна паступаюць у продаж на ўнутраным рынку са стабілізацыйных фондаў. Яны штогод фармуюцца абласнымі і сталічным выканаўчымі камітэтамі — для бесперабойнага гандлю і забеспячэння сацыяльнай сферы.
Гранічныя максімальныя цэны на асартымент стабілізацыйных фондаў у міжсезонны перыяд вызначае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Раней паведамлялася, што аб’ём вырашчанай у абароненым грунце гародніны павялічыўся на 4,6% — з 53.409 тон у студзені — чэрвені 2025 года да 55.880 т за аналагічны перыяд 2026-га.
Паводле праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата, гуркоў і карнішонаў за шэсць месяцаў гэтага года вырашчана на 1,6% менш, чым за той жа леташні перыяд (з 32.488 да 31.957), таматаў — на 13,7% больш (з 20.185 да 22.945).
У сакавіку намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Гуменюк паведамляла дзяржСМІ, што для забеспячэння ўнутранага рынку прадукцыяй абароненага грунту распрацаваная Стратэгія развіцця цяплічнай гароднінаводчай галіны на 2023–2027 гады.
Паводле яе слоў, для забеспячэння ў міжсезонны перыяд гароднінай пад вырошчванне са штучным асвятленнем выкарыстоўваецца 44,6 га (гуркі) і 7,7 га (таматы).
Згодна з маніторынгам “Позірку”, у 2021 годзе ў абароненым грунце было вырашчана 113.743 тоны гэтай прадукцыі, у 2022-м — 110.447, у 2023-м — 105.050, у 2024-м — 105.959, у 2025-м — 103.278.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



