Мінск 14:14

Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 30 ліпеня

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

30 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 ліпеня 2026 года.

Каціроўка долара вырасла да 2,9133 (+0,24%; +0,007), еўра — да 3,3304 (+0,74%; +0,0243), юаня — да 4,3245 за 10 (+0,33%; +0,0141).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6624 за 100 (-0,26%; -0,0094).

На мінулым працоўным тыдні (20–24 ліпеня) курс долара знізіўся на 0,46% (з 2,8938 да 2,8805 рубля), еўра — на 1,24% (з 3,3126 да 3,2715), юаня — на 0,38% (з 4,2729 да 4,2565 за 10), расійскага рубля — знізіўся на 0,26% (з 3,6963 да 3,6866 за 100).

Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля).

Як паказаў праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, паводле гэтага паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўны), Малдовы — 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 сума) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самані).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89 драма), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — на 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

Падзяліцца: