На тэматычным злёце ў Віцебскай вобласці затрымана больш за 300 чалавек — праваабаронцы
30 ліпеня, Позірк. Пра затрыманне 29 ліпеня каля 350 чалавек падчас міліцэйскага рэйду на штогадовы злёт беларускай супольнасці Rainbow Family (“Сям’я вясёлкі”) пад Расонамі (Віцебская вобласць) паведаміла “Віцебская вясна”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, удзельнікі разбілі намётавы лагер у маланаселенай мясцовасці ля вадаёма. Праваабаронцы сцвярджаюць, што сілавікі затрымлівалі людзей цэлымі сем’ямі. Паводле іх звестках, ноч у ізалятары часовага ўтрымання разам з дарослымі правяло некалькі дзяцей.
На затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за “ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Фігуранты папярэджаны, што “на працягу двух месяцаў іх справы будуць разгледжаны ў судзе”.
Падобны выпадак здарыўся ў Віцебску ў 2025 годзе, калі міліцыя затрымала больш за 300 студэнтаў са Шры-Ланкі, якія адзначалі нацыянальны Новы год, кваліфікаваўшы іх сустрэчу як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, адзначае “Віцебская вясна”.
Даведка “Позірку”.
Rainbow Family — міжнародны нефармальны рух, які ўзнік у ЗША ў 1972 годзе.
Яго ўдзельнікі праводзяць некамерцыйныя шматдзённыя сустрэчы на прыродзе, жывуць у намётавых лагерах, арганізуюць агульныя кухні і прымаюць рашэнні на аснове кансэнсусу. Рух аб’ядноўвае прыхільнікаў мірнага суіснавання, узаемадапамогі, беражлівых адносін да прыроды і крытыкі спажывецкага грамадства.
Правядзенне сустрэчы ўдзельнікаў Rainbow Family у Беларусі на міжнародным валанцёрскім сайце руху не анансавалася.
Міліцыя не дала правесці ў Мінскай вобласці выставу дрыфт-аўтамабіляў — удзельнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


