Правабаронцам вядома пра больш за 180 фактаў пераследу па “справе ЕГУ”
6 жніўня, Позірк. 183 факты пераследу па “справе ЕГУ” зафіксавалі правабаронцы, 156 з іх — ў Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Некалькі сваякоў студэнтаў былі асуджаныя па адміністрацыйных справах на 15 сутак.
14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ, які працуе ў Вільнюсе, і структурныя падраздзяленні, якія ўваходзяць у яго склад, “экстрэмісцкай арганізацыяй”, чыя дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая.
16 красавіка МЗС Літвы выказала Беларусі “рашучы пратэст” у сувязі з прызнаннем ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Знешнепалітычнае ведамства расцаніла гэтае рашэнне як “палітычна матываванае, неабгрунтаванае, якое парушае прынцыпы міжнароднага права, а таксама суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі”. Выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, што законна працуе ў іншай дзяржаве, абвяшчаецца “экстрэмісцкай арганізацыяй”, МЗС назваў беспрэцэдэнтным.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, распачатая крымінальная справа за садзейнічанне і фінансаванне “экстрэмісцкай дзейнасці”.
Па выніках першай дэкады чэрвеня было вядома пра больш як 30 вобшукаў у выпускнікоў, студэнтаў ды іншых асоб, якія маюць дачыненне да універсітэта, а таксама ў іх сваякоў.
Напрыканцы чэрвеня генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара заявіў, што “пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці, скажам так, студэнтаў, асоб, якія мелі нейкае дачыненне да гэтай арганізацыі, натуральна, ніхто не будзе”.
Сілавікі прыходзілі дадому ў Беларусі да пісьменніка Сашы Філіпенкі з-за "справы ЕГУ"
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


