Мінабароны пашырыла кола жанчын-медыкаў, якія трапляюць пад вайсковы ўлік

8 жніўня, Позірк. Пашыраны пералік спецыяльнасцяў, “неабходных для Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў, паводле якіх атрымалі падрыхтоўку і трапляюць пад першапачатковы прыём на вайсковы ўлік грамадзяне жаночага полу”, вынікае з пастановы Міністэрства абароны № 14 ад 30 ліпеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 8 жніўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у спіс дададзеныя спецыяльнасці “Ветэрынарная медыцына” (кваліфікацыя — фельчар ветэрынарнай медыцыны), “Медыка-дыягнастычная справа” (фельчар-лабарант), “Фармацыя” (фармацэўт, правізар), “Сястрынская справа” (медыцынская сястра — на ўзроўні агульнай вышэйшай адукацыі), “Медыка-дыягнастычная справа” (урач), “Амбулаторна-паліклінічная дапамога” (памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе), “Рэнтгеналогія” (рэнтгеналабарант), “Медыцынскае забеспячэнне вайсковай дзейнасці” (вайсковы фельчар).
З пераліку, зацверджанага 3 лютага 2020 года (апублікаванага 20 лютага таго года), захаваныя спецыяльнасці, паводле якіх жанчыны трапляюць пад пастаноўку на ўлік, “Лячэбная справа” (урач, фельчар-акушэр — памочнік урача), “Сястрынская справа” (медыцынская сястра — на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі), “Медыка-прафілактычная справа” (урач), “Анестэзіялогія” (медыцынская сястра — анестэзіст), “Хірургія” (медыцынская сястра аперацыйная).
Пры гэтым са спісу выключаныя кваліфікацыя ўрач-хірург (спецыяльнасць “Хірургія”), а таксама спецыяльнасці “Бактэрыялогія” (урач-бактэрыёлаг), “Санітарна-гігіенічныя лабараторныя даследаванні” (урач-лабарант), “Тэрапія” (урач-тэрапеўт).
У новай пастанове вызначаны ўзрост, з якога прадстаўніц гэтых спецыяльнасцей належыць ставіць на ўлік, — 19 гадоў. У першапачатковым дакуменце ўзроставага цэнзу не было.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПалітычныя структуры павінны супрацоўнічаць з грамадскімі ініцыятывамі — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



