У Магілёўскай вобласці затрыманыя чацвёра юных закладчыкаў — 14, 15, 17 і 18 гадоў

18 жніўня, Позірк. Аб затрыманні ў Магілёўскай вобласці “закладчыкаў-дзяцей” паведаміла 18 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў.
Затрыманыя — жыхары Мінска ва ўзросце 14, 15, 17 і 18 гадоў.
“Змоўшчыкі працавалі аптова-рознічнымі кур’ерамі інтэрнэт-крамы па продажы забароненых рэчываў. Фасавалі “тавар” на дробныя партыі, якія затым распаўсюджвалі праз закладкі на тэрыторыі сталіцы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што ў закладчыкаў і ў схованках знойдзены гашыш.
“Прапанову аб незаконным заробку фігуранты знайшлі ў інтэрнэце. Злачынная кар’ера доўжылася некалькі тыдняў. Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Адказнасць за дадзенае дзеянне надыходзіць з 14 гадоў”, — адзначае ведамства.
Гл. таксама:
45-гадоваму жыхару Салігорска пагражае да 15 гадоў зняволення за распаўсюд наркотыкаў
Жанчына з 15-гадовым сынам затрыманыя ў Віцебскім раёне за распаўсюд наркотыкаў
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



