На беразе возера ў Лагойскім раёне загінуў 42-гадовы мінчанін — меркавана на яго ўпала дрэва

21 жніўня, Позірк. Аб гібелі ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць) 42-гадовага жыхара сталіцы паведамляе дзяржпартал mlyn.by.
Трагедыя здарылася 20 жніўня на беразе возера каля вёскі Забор’е.
Са спасылкай на мясцовы аддзел Следчага камітэта паведамляецца, што цела мужчыны знойдзена каля палаткі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, моцным парывам ветру “сасну вырвала з коранем, пасля чаго дрэва ўпала на мужчыну”.
“Следчыя адзначылі, што слядоў барацьбы і валачэння на месцы выяўлена не было”, — гаворыцца ў паведамленні.
У сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляецца, што за мінулыя суткі з прычыны ўзмацнення ветру з парывамі да 15,3 м/с пашкоджаны дах аднаго прыватнага жылога дома — у Хойніках (Гомельская вобласць). У чатырох раёнах Гомельскай вобласці зафіксавана 9 выпадкаў падзення дрэў (у Ельскім раёне — 5, Хойніцкім — 2, у Рэчыцкім і Рагачоўскім — па 1). Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў. Пацярпелых няма.
Аб падзеннях дрэў у Мінскай вобласці ў зводцы не паведамляецца.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


