У “спіс экстрэмістаў” дададзена пяць чалавек — у іх ліку музыка Міхалок і двое палітвязняў

21 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 21 жніўня ўключыла яшчэ пяць чалавек у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Усяго ў пераліку цяпер 6.824 пазіцыі.
У спіс унесеныя палітвязні, члены экалагічнай ініцыятывы Green Network (“Зялёная сетка”) Глеб Герасімовіч і Аляксандр Мількамановіч. Абодва асуджаныя паводле ч. 2 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса. Прыгавораныя ў ліпені 2026-га да 6 гадоў пазбаўлення волі кожны. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, кожны з іх таксама аштрафаваны на 500 базавых велічынь (22,5 тыс. рублёў).
Крымінальная справа была звязаная з рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які 30 ліпеня 2025 года прызнаў кааліцыю ініцыятыў Green Network “экстрэмісцкім фарміраваннем”. “Зялёная сетка” раней пазіцыянавала сябе як таварыства экалагічных арганізацый і экаактывістаў Беларусі
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс “экстрэмістаў” уключаныя Уладзімір Юркевіч і Алена Таленец.
Таксама ў пералік дададзены музыкант Сяргей Міхалок, які знаходзіцца ў вышуку, на падставе прыгавора Мінскага гарадскога суда, які ўступіў у сілу, паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 368 КК.
Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Міхалка да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Паводле абвінавачання, у 2021–2022 гадах музыка размяшчаў на ютуб-канале BRUTTO NOSTRA, а таксама ў супольнасцях свайго гурта ў сацсетках відэазапісы з “негатыўнай ацэнкай” Аляксандра Лукашэнкі, выяўленай “у непрыстойнай, у тым ліку ненарматыўнай форме”.
Акрамя таго, як заяўлялася, у сакавіку 2022 года Міхалок апублікаваў відэа, якое ўтрымлівала “негатыўную ацэнку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў” і было накіравана на “ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці”.
Справа разглядалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці, паколькі, як адзначала Генпракуратура, абвінавачаны пакінуў Беларусь у 2020 годзе.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 368 — абраза прэзідэнта.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПастаўка падсанкцыйных тавараў у Расію з афармленнем у Беларусі можа быць выгаднай — расследаванне БРЦМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


