Сяброўства беларусаў і кыргызаў паспрыяе рэалізацыі сумесных інтэграцыйных ініцыятыў, лічыць Лукашэнка

31 жніўня, Позірк. “Повязі сяброўства” беларускага і кыргызскага народаў з’яўляюцца “надзейным падмуркам для паглыблення шматпланавых стасункаў і рэалізацыі сумесных інтэграцыйных ініцыятыў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 31 жніўня прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці.
“Падтрымка, аказаная беларускім бокам кыргызскім партнёрам, умацавала ўзаемны давер і падкрэсліла высокі ўзровень двухбаковай супрацы”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка таксама адзначыў, што абранне Кыргызстана ў Савет Бяспекі ААН на 2027–2028 гады “стала пацвярджэннем аўтарытэту рэспублікі на сусветнай арэне”.
Дзень Незалежнасці гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі, на яго думку, сімвалізуе “суверэнны выбар кыргызскага народа і яго імкненне ісці па шляху сацыяльна-эканамічнага росту, умацавання дзяржаўнасці і павышэння дабрабыту грамадзян”.
21–26 ліпеня Кыргызстан наведваў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
На другі дзень візіту чыноўнік узяў удзел у мерапрыемствах, якія, на думку МЗС, адлюстроўвалі “практычнае вымярэнне двухбаковага ўзаемадзеяння”. У прыватнасці, Рыжанкоў “адкрыў у Бішкеку гандлёвы дом “Беларускія прадукты”, што пацвердзіла курс на пашырэнне прамой прысутнасці айчынных вытворцаў на кыргызскім рынку і стварэнне ўстойлівых каналаў паставак”.
Міністр таксама наведаў завод “Аўтамаш-Радыятар”, дзе, як было заяўлена, “у цэнтры ўвагі знаходзіліся прамысловая кааперацыя і сумесныя тэхналагічныя праекты”.
Падчас наведвання групы кампаній ТМ “Тойбас” і аграпрамысловага холдынгу ЗАТ “Аталык Груп” былі ацэнены “магчымасці партнёрства ў аграрным сектары і харчовай індустрыі”.
Міністр замежных спраў Кыргызстана Жээнбек Кулубаеў на перамовах з Рыжанковым у Бішкеку 22 ліпеня запрасіў Беларусь узяць удзел у працы Другога Сусветнага горнага саміту ў 2027 годзе.
Адзначалася, што бакі абмеркавалі “актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы палітычную, гандлёва-эканамічную і культурна-гуманітарную супрацу”. “Асаблівая ўвага” была нададзеная “рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас папярэдніх кантактаў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, парламентаў і ўрадаў”.
Таксама заяўлялася, што міністры “надалі ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый, уключаючы ААН, СНД, ЕАЭС, ШАС і АДКБ”. Рыжанкоў павіншаваў Кыргызстан з абраннем непастаянным членам Савета Бяспекі ААН на 2027–2028 гады.
Рыжанкоў запрасіў Кулубаева наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



