У спіс “тэрарыстаў“ уключаны кандыдат юрыдычных навук, які, верагодна, адбывае пакаранне
1 верасня, Позірк. Асуджаны паводле арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) 28-гадовы Міраслаў Бандарэнка ўнесены Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Гэта вынікае з даных, апублікаваных 1 верасня ў тэлеграм-канале спецслужбы (абнаўленні ў спіс унесены 26 жніўня).
Абставіны справы, як і прысуд суда, невядомыя.
Згодна з наяўнымі ў інтэрнэце данымі (сэрвіс “Google Акадэмія“), Міраслаў Святаслававіч Бандарэнка працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых публікацый у галінах гаспадарчага, прадпрымальніцкага і інвестыцыйнага права.
Быў аспірантам кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У студзені 2026 года ў БДУ абараніў кандыдацкую дысертацыю “Прававы рэжым інвестыцый у чалавечы капітал“, сведчыць інфармацыя на сайце ВНУ.
Цяпер у пераліку “тэрарыстаў“ 1.471 чалавек, у тым ліку 719 грамадзян Беларусі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


