У Гомельскай вобласці тэрабарона вучыцца змагацца з беспілотнікамі з улікам “блізкасці да Украіны”

22 верасня, Позірк. Барацьба з беспілотнікамі ўмоўнага праціўніка з дапамогай турэляў адпрацоўваецца 22 верасня на камандна-штабных вучэннях з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны ў Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
У рамках лакальных манеўраў сілы тэрабароны таксама вучацца штурмаваць траншэі і аказваць медыцынскую дапамогу.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што на вучэнні вынесеныя “пытанні, якія ўласцівыя сучаснаму вядзенню баявых дзеянняў”.
“Гэта дзеянні штурмавікоў; актыўнае прымяненне FPV-дронаў для паражэння бронеаб’ектаў, укрыццяў ды розных іншых збудаванняў; пошук і вядзенне выведкі з выкарыстаннем сродкаў мабільнасці, такіх як матацыклы, квадрацыклы ды іншыя элементы, якія выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы і могуць быць актыўна выкарыстаныя, у тым ліку для абароны нашай дзяржавы, — сказаў Муравейка. — <…> Улічваючы блізкасць да тэрыторыі Украіны, адказнасць і жаданне ўсяго насельніцтва вобласці паказваюць: прыфрантавая вобласць не аддасць нікому ні пядзі сваёй зямлі. І гэта не проста словы — гэта дзеянні і паказчык таго, як жывуць і працуюць тут людзі”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. На гэтым фоне вучэнні сілавікоў, у тым ліку вайскоўцаў, кіроўны рэжым праводзіць практычна бесперапынна.

- ГрамадстваУ Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


