За апошнія сем дзён у міліцыю паступіла больш за 2,7 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў

29 верасня, Позірк. Звыш 400 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла 29 верасня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, рэгістравана 37 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; ініцыявана блакаванне 10 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных); заблакаваная магчымасць плацяжоў у адрас 37 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі; прыпыненыя расходныя аперацыі па 43 рахунках.
Затрыманы кур’ер, які, як паведамляецца, працаваў “у інтарэсах аферыстаў”.
Праведзены “Позіркам“ аналіз зводак МУС паказаў, што з 22 верасня ў міліцыю паступіла больш за 2,7 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў; затрымана 9 кур’ераў. Аб канфіскаваных у іх грошах у зводках не паведамлялася.
З 30 чэрвеня па 16 ліпеня ў міліцыю паступіла больш за 5 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, з 18 па 28 ліпеня — больш за 3,7 тыс., з 28 ліпеня па 6 жніўня — больш за 2,5 тыс., з 7 па 16 жніўня — больш за 2,85 тыс., за 18-31 жніўня — больш за 4,4 тыс., 1-7 верасня — больш за 2,2 тыс., 8-14 верасня — больш за 2,1 тыс., 15-21 верасня — больш за 2,1 тыс.
Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня–траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%.
Паводле інфармацыі прадстаўніка галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Леаніда Мельніка, у першай палове 2026 года колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічылася на 16%.
У абодвух выпадках абсалютныя лічбы не называліся.
У 2023 годзе, згодна з інфармацыяй ведамства, удзельная вага кіберзлачыннасці складала 21,5%, у 2024-м — 27,5%, у 2025-м — 29,7%.
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



