Мінск 00:54

КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” яшчэ трох чалавек

1 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 29 верасня ўключыў яшчэ трох чалавек у спіс “асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Пра гэта 1 кастрычніка паведамляецца ў тэлеграм-канале спецслужбы.

У рэестр дададзеныя раней унесеныя ў спіс “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” Галіна Усцінава і Жанна Яскулд, а таксама Віктар Масько.

Падставай для ўключэння, як адзначае КДБ, стаў прысуд, які пачаў дзейнічаць, паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.

Цяпер у пераліку “тэрарыстаў” 1.471 чалавек, у тым ліку 719 грамадзян Беларусі.

Падзяліцца: