ААЭ экстрадавалі ў Беларусь грамадзяніна Мадагаскара, які абвінавачваецца ў арганізацыі нелегальнай міграцыі

11 кастрычніка, Позірк. Пра экстрадыцыю ў Беларусь з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў грамадзяніна Мадагаскара паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
“Мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола па абвінавачванні ў арганізацыі незаконнай міграцыі”, — адзначае ведамства.
“Устаноўлена: у чэрвені 2024 года зламыснік, дзейнічаючы групай асоб, арганізаваў незаконнае знаходжанне на тэрыторыі нашай краіны і далейшы выезд у Еўрасаюз па-за памежнымі пераходамі 13 замежнікаў — грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх выспаў і Нігерыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што месцазнаходжанне фігуранта ў ААЭ было ўстаноўлена з дапамогай каналаў Інтэрпола. Там ён быў затрыманы.
“Просьба Генеральнай пракуратуры аб выдачы асобы, якая адшукваецца, задаволеная арабскім бокам. Працэдура перадачы фігуранта адбылася ў аэрапорце Дубая, пасля чаго яго даставілі ў Мінск”, — паведамляе МУС.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі“, а сам ЕС “душыць“ Мінск санкцыямі.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 200 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

