BelPol: Уцягванне Беларусі ў вайну не патрабуе разгортвання маштабнага кантынгенту

13 кастрычніка, Позірк. Мілітарызацыя Беларусі не з’яўляецца натуральным адказам на вонкавыя пагрозы, гэта вынік свядомага курсу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які “паставіў дзяржаўныя інстытуты і тэрыторыю краіны на службу расійскай вайсковай стратэгіі“, гаворыцца ў тэматычным дакладзе арганізацыі BelPol, апублікаваным 12 кастрычніка.
Калі цяперашняя сітуацыя не зменіцца, Мінск “будзе ўсё глыбей ператварацца ў крыніцу вайсковай і гібрыднай пагрозы для Украіны, Польшчы і краін Балтыі”.
Узмацненне расійска-беларускай вайсковай інтэграцыі, размяшчэнне ўзбраенняў і пашырэнне інфраструктуры “ствараюць магчымасці для будучага ціску, правакацый і новай эскалацыі“, мяркуюць экспэрты. У сувязі з гэтым яны прапануюць разглядаць працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, “не як ізаляваны ўнутраны крызіс, а як адзін з цэнтральных выклікаў еўрапейскай бяспекі“.
Пры гэтым “паглыблены аналіз інфармацыі“, якая маецца ў распараджэнні аўтараў,“сведчыць аб тым, што пагрозы еўрапейскай бяспекі нельга разглядаць выключна ў гарызонце пяці-дзесяці гадоў”.
Неназваныя даныя “паказваюць на істотна больш сціснутыя тэрміны магчымай рэалізацыі негатыўных сцэнарыяў, што выклікае абгрунтаваную занепакоенасць і патрабуе неадкладнага рэагавання“.
“Уцягванне Беларусі [у агрэсію супраць Украіны] можа прымаць формы, якія не патрабуюць своечасовага разгортвання маштабнага кантынгенту, і таму менш прыкметныя пры выкарыстанні стандартных метадаў ацэнкі”, — мяркуюць аўтары.
У сувязі з гэтым аналіз не павінен абмяжоўвацца назіраннем за колькасцю і перамяшчэннямі войскаў: “Неабходна ўлічваць сукупнасць палітычных, грамадскіх, інфраструктурных, эканамічных і прававых змяненняў, якія фарміруюць патэнцыял для больш актыўнага ўдзелу Беларусі ў вайне“.
Даклад ахоплівае чатыры асноўных напрамкі: “мілітарызацыя грамадства“, “ваенная інфраструктура і лагістыка“, “мілітарызацыя эканомікі і навукі“ і “заканадаўства і ваенны суверэнітэт”.
Да пачатку 2023 года ў Беларусі функцыянавала 968 аб’яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю, у якіх займалася больш за 14,5 тыс. навучэнцаў. Толькі падчас летніх канікул таго года ва ўзаемадзеянні з воінскімі часцямі і сілавымі ведамствамі функцыянавала 736 лагераў ваенна-патрыятычнага профілю.
Міністэрства ўнутраных спраў да 2024-га стварыла каля 300 клубаў, у якіх “выхоўваецца” каля 8 тыс. дзяцей, падкрэсліваецца ў дакладзе.
Эксперты лічаць, што” мілітарызацыя грамадзянскай супольнасці Беларусі яшчэ не дасягнула свайго апагею”, аднак працэс гэты ідзе: “Ён запушчаны беларускім рэжымам і падганяецца ім жа”.
Рэжым Лукашэнкі працягвае “добраахвотна інтэграваць свае сілавыя ведамствы ў структуру сілавых ведамстваў РФ, як арганізацыйна, так і тэхнічна, а сістэма кіравання сілавымі кампанентамі Беларусі паступова раствараецца ў сістэме кіравання РФ”.
Улады “выціснулі за межы Беларусі Грамадзянскі актыў і грамадскія арганізацыі, здольныя арганізаваць і ўзначаліць супраціў расійскай гібрыднай акупацыі Беларусі”.
Існаванне мінскага рэжыму выгадна Крамлю, а “ўся адказнасць за існае паглынанне Беларусі Расіяй” цалкам ляжыць на Лукашэнку, адзначае BelPol.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

