Невядомыя пашкодзілі беларускі памежны знак на мяжы з Польшчай
17 студзеня, BPN. Пагранічны нарад знайшоў паблізу заставы імя Усава ў Гродзенскім раёне пашкоджанні ў выглядзе прабоін на памежным слупе і шчытку з выявай дзяржаўнага герба Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта, пагранзнак “размешчаны ў непасрэднай блізкасці з беларуска-польскай мяжой, пры гэтым добры яго бок накіраваны ў напрамку сумежнай дзяржавы”.
З месца здарэння канфіскаваны металічныя шарыкі, якімі, магчыма, былі нанесеныя пашкоджанні.
Распачата крымінальная справа па арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
Дзяржпагранкамітэт паведамляў аб падобным інцыдэнце на ўчастку Пінскага пагранатрада 11 верасня 2021 года. Пагранічнікі заставы “Сварынь” выявілі пашкоджанні пагранслупа і шчытка з гербам, нанесеныя, як мяркуецца, у выніку стрэлу з паляўнічай стрэльбы.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з сярэдзіны сакавіка суседнія краіны ЕС не назіраюць актыўнасці мігрантаў двое сутак запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа дзесяць месяцаў у Беларусі выяўленыя 784 выпадкі ВІЧ-інфекцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

