13 сусветных дзеячаў культуры, у тым ліку Салман Рушдзі, запатрабавалі ад Лукашэнкі праясніць лёс палітвязняў
15 жніўня, Позірк. Праясніць лёс беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Сяргея Ціханоўскага, запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі ў адкрытым лісце 13 сусветных дзеячаў культуры.
“Пан прэзідэнт Лукашэнка, вы забяспечваеце сваю ўладу толькі гвалтам. Поўная ізаляцыя зняволеных — гэта катаванне. Аднак зняволеныя не ваша ўласнасць. Ці звязвае вас яшчэ нешта са словам “чалавечнасць”? Дзе яны?” — гаворыцца ў лісце.
Адзначаючы, што зніклі “дзясяткі іншых палітвязняў”, аўтары пішуць: “Мы глядзім на Беларусь і не перастанем пытацца: дзе знаходзяцца гэтыя людзі?”
Ліст падпісалі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыдэ Елінек (Аўстрыя, 2004), Герта Мюлер (Румынія — Германія, 2009), Вольга Такарчук (Польшча, 2018), а таксама пісьменнікі і паэты Салман Рушдзі (Індыя — Вялікабрытанія), Дурс Грунбайн (Германія), Вольф Бірман (Германія), Маргарэт Этвуд (Канада), Томаш Венцлова (Літва), Петэр Надаш (Венгрыя), дырыжор і піяніст Даніэль Барэнбойм (Аргенціна — Ізраіль — Германія), піяністы Ігар Левіт (СССР/Расія — Германія), Андраш Шыф (Венгрыя — Вялікабрытанія) і скрыпач Гідон Крэмер (СССР/Латвія — Германія).
(Выкарыстаны паведамленні faz.net, orf.at, deutschlandfunk.de.)
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



