be
Arrow
Мінск 03:33

Мінпрацы: Аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі 79 тыс. шматдзетных сем’яў

17 жніўня, BPN. Аднаразовую дзяржаўную матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ў памеры 98,55 рубля атрымалі 79 тыс. шматдзетных сем’яў (70% агульнай колькасці сем’яў гэтай катэгорыі з дзецьмі-школьнікамі), паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дапамога была выдзелена на 159 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала 15,7 млн рублёў. Аднаразовая матэрыяльная дапамога надаецца незалежна ад даходу сям’і.

Малазабяспечаным сем’ям (у тым ліку і шматдзетным) фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца таксама ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльнай дапамогі. Такую дапамогу ўжо атрымалі 2,3 тыс. сем’яў (на 6 тыс. дзяцей) — на 3,6 млн рублёў.

Памер выплатаў вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Па месцы працы за кошт прафсаюзных арганізацый дапамогу атрымалі 5,4 тыс. сем’яў (10,2 тыс. дзяцей) — на суму 847 тыс. рублёў, за кошт сродкаў наймальнікаў — 7,5 тыс. сем’яў (14,4 тыс. дзяцей) — 1,3 млн рублёў.

Акрамя таго, у рамках дабрачыннасці дапамога нададзена 2,6 тыс. сем’яў (6 тыс. дзяцей) — на 132 тыс. рублёў.

Усяго рознага віду дапамога сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года нададзена на 21,5 млн рублёў.

Падзяліцца: