Улады прызналі “экстрэмісцкім” кантэнт сайта і сацсетак інтэрнэт-часопіса KYKY
30 снежня, BPN. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 26 снежня прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт рэсурсаў інтэрнет-часопіса KYKY. Звесткі ўнесены ў адпаведны пералік на сайце Міністэрства інфармацыі.
Гаворка ідзе пра сайт kyky.org, старонкі часопіса ў сацсетках “Інстаграм”, “Твітар” і “Фэйсбук”, а таксама на платформе па афармленні платнай падпіскі “Патрэон”.
Акрамя таго, “экстрэмісцкімі матэрыяламі” цяпер лічацца “малюнак, лагатып, лічбавы вадзяны знак” і іншыя візуальныя матэрыялы з тэкстам “KYKY”, “kyky_org”, а таксама іншымі надпісамі або без іх “незалежна ад носьбіта інфармацыі”.
Раней у гэтым месяцы беларускія суды надзялілі такім жа статусам кантэнт сайтаў і ўсіх старонак у сацсетках яшчэ двух незалежных медыя — інтэрнэт-часопіса The Village (12 снежня) і грэка-каталіцкай газеты “Царква” (14 снежня).
Сёлета 6 траўня рэдакцыю KYKY прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


