Літва пастрожыла рэжым перамяшчэння з Беларусі, але цалкам закрываць мяжу не будзе
10 студзеня, BPN. З пачатку 2023 года Вільнюс пастрожыў рэжым перамяшчэння людзей паміж Беларуссю і Літвой, аднак цалкам зачыняць мяжу не плануе, заявіў 9 студзеня ў эфіры радыёстанцыі LRT віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абрамавічус.
Калі Літва мае жаданне дапамагчы “бягучым апанентам мінскага рэжыму”, то “цалкам зачыняць межы нельга”, перадае словы чыноўніка партал навін Delfi.
Абрамавічус адзначыў, што МУС ужо зрабіла “мноства эфектыўных захадаў”, каб спыніць перамяшчэнне “патэнцыйна небяспечных людзей з Беларусі”.
У прыватнасці, больш дакладна праводзіцца ацэнка тых, хто прыбывае ў Літву, выдаецца меншая колькасць дазволаў на часовае пражыванне, запаўняюцца дадатковыя анкеты для ацэнкі патэнцыяльнай пагрозы нацыянальнай бяспецы, якая зыходзіць ад прыбываючых асоб, спынены паток часовых работнікаў, якія накіроўваюцца ў Літву.
Абрамавічус нагадаў, што Вільнюс прыклаў “нямала намаганняў, каб дапамагчы апанентам мінскай дыктатуры перабрацца ў Літву”.
“Магчыма, Беларусь варта разглядаць як краіну, блізкую да Літвы, — сказаў намеснік міністра. — Узгадаем, паўтара гады таму была такая дыскусія пра тое, як можна дапамагчы беларусам пакінуць краіну, але менавіта тым, хто выступае супраць рэжыму. Такіх людзей, вядома, было дастаткова шмат. Я адназначна не буду казаць, што мы павінны цалкам спыніць перамяшчэнне людзей”.
21 снежня Аляксандр Лукашэнка працягнуў дзеянне ўведзенага 15 красавіка бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы на 2023 год. Улады гэтых краін заклікалі сваіх грамадзян не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі.
Разам з тым, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, за мінулы тыдзень гэтай магчымасцю скарысталася 3.737 грамадзян Літвы, ад пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму — 252.902.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



