Мінск 22:37

Лукашэнка распарадзіўся завяршыць да канца 2024 года будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна

5 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў “максімальны тэрмін заканчэння будаўніцтва” буйных спартыўных аб’ектаў у Мінску. Адпаведны ўказ ён падпісаў 5 кастрычніка, паведамляе яго прэс-служба.

Гаворка ідзе пра Нацыянальны футбольны стадыён і 50-метровы басейн, які адпавядае міжнародным стандартам.

Будаўніцтва аб’ектаў павінна завяршыцца да 31 снежня 2024 года.

Таксама вызначаны гарантыйны тэрмін абслугоўвання збудаванняў “кітайскім бокам” — два гады, удакладняецца ў паведамленні.

Указ аб будаўніцтве стадыёна і басейна Лукашэнка падпісаў летам 2018 года. Аб’екты ўзводзяцца на сродкі Кітая. Згодна з праектам, умяшчальнасць стадыёна складзе 33.000 гледачоў, басейна — больш за 6.000.

У верасні 2022 года Лукашэнка заявіў, што спартыўныя аб’екты ў Мінску “кітайцы нам будуюць бясплатна”. “Лепш не будавалі б [стадыён], як яны (футбалісты — “Позірк.) гуляць. Але яны будуюць і басейн за свае грошы. Нацыянальны. Гэта будзе супер. Найбліжэйшым часам скончаць”, — сказаў Лукашэнка.

Ранее объекты планировали сдать в эксплуатацию в 2023 году, но сроки были пересены.
Пасля падзей 2020 года і пачатку вайны ва Украіне супраць беларускага спорту былі ўведзеныя санкцыі. У выніку ў Беларусі сёння практычна не праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.

Падзяліцца: