У спіс “экстрэмістаў” унесена яшчэ 24 чалавекі, у тым ліку члены сям’і музыкантаў гурта Litesound
10 ліпеня, BPN. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 7 ліпеня ўнесена яшчэ 24 чалавекі, цяпер у ім фігуруе 3.016 прозвішчаў.
У ліку дададзеных у пералік члены сям’і ўдзельнікаў гурта Litesound (прадстаўляў Беларусь на “Еўрабачанні” ў 2012 годзе) — самі музыканты Дзмітрый і Уладзімір Каракіны, а таксама іх бацькі Вольга Крайко і Юрый Каракін.
21 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў братоў Каракіных да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Вольга Крайко была асуджаная на 2,5 гады, а Юры Каракін — на 3 гады абмежавання волі па-за ПУАТ паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса.
23 траўня Мінскі гарадскі суд пакінуў вырак без змен.
Члены гэтай сям’і ад моманту затрымання 15 кастрычніка 2022 года да суда знаходзіліся ў няволі. Праваабаронцы прызнавалі братоў Каракіных і Крайко палітвязнямі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Белстат павялічыў спажывецкі кошык для вымярэння інфляцыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка