Міжнароднае агенцтва S&P прыпыніла крэдытныя рэйтынгі Беларусі
11 верасня, Позірк. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings 11 верасня прыпыніла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай валюце “SD/SD” і суверэнны крэдытны рэйтынг “CCC/C” у нацыянальнай валюце.
Агенцтва патлумачыла, што гэта зроблена ў сувязі “з адсутнасцю дастатковай і своечасовай інфармацыі для падтрымання <…> рэйтынгаў”. У прыватнасці “не хапае даных пра выкананне бюджэту ўрада, складзе доўгу і графіку яго пагашэння”.
S&P адновіць назіранне і ўзновіць рэйтынгі, калі даныя, што цяпер адсутнічаюць, “стануць даступныя”, і агенцтва прыйдзе да высновы, што яны адпавядаюць “стандартам паводле колькасці, своечасовасці і надзейнасці”. У адваротным выпадку арганізацыя адкліча свае рэйтынгі.
Рэйтынгі міжнародных рэйтынгавых агенцтваў значна ўплываюць на прывабнасць той ці іншай краіны для міжнародных інвестараў. У першую чаргу гэта ацэнка крэдытнай рызыкі дзяржавы, гэта значыць верагоднасці таго, што яна не зможа выконваць свае абавязацельствы і абвесціць дэфолт.
28 чэрвеня 2022 года ўрад і Нацбанк прынялі сумесную пастанову, паводле якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу”.
З таго часу Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”. Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў адносінах да еўрабондаў Беларусі.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
Мінфін Беларусі раскрытыкаваў гэтыя рашэнні і працягнуў выплаты па валютных абавязацельствах у рублях.
Згодна з сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацбанка ад 4 верасня № 583/16, у трымальнікаў беларускіх еўрааблігацый будзе тры спосабы атрымання выплат па іх: уладальнік можа абмяняць іх на ўнутраныя дзяржаблігацыі, выкупіць з дысконтам, атрымаць выплаты ў беларускіх рублях.



- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы стаялі ў чарзе дні, каб падаць заявы на міжнародную абарону да пастрожання правіл з 1 кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля адкрыцця мяжы колькасць спроб нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу нязначна знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала распрацаваць на ўзроўні ЕС комплекснае рашэнне па легалізацыі вызваленых беларускіх вязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічылася на 12,1% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія паўгода Латвія два дні запар не фіксуе спроб нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў дзесяць генаў, якія спрыяюць даўгалеццю беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства