АДКБ абвергла апублікаваныя прэс-службай Лукашэнкі словы генсакратара арганізацыі пра адмову Арменіі ад дапамогі блока

21 лістапада, Позірк. Сакратарыят Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) фактычна абверг апублікаваныя прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі словы генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава пра адмову Арменіі ад дапамогі блока.
Па выніках сустрэчы Тасмагамбетава з Лукашэнкам 20 лістапада ў Мінску прэс-служба апошняга прыпісала генсакратару АДКБ заяву пра тое, што адно з двух нявыкананых мерапрыемстваў “па рэалізацыі рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі лістападаўскай сесіі мінулага года і прыярытэтных напрамкаў Беларусі” — даручэнне СКБ “па дапрацоўцы рашэння па дапамозе Арменіі”.
“Армянскі бок, хоць усе астатнія саюзнікі падтрымалі гэтае рашэнне, не выказваў ніякай сваёй цікавасці да гэтага дакумента і, больш за тое, у завяршальнай частцы нашай працы яны папрасілі яго ўвогуле зняць з парадку дня”, — заявіў Тасмагамбетаў, калі верыць прэс-службе Лукашэнкі.
21 лістапада сакратарыят АДКБ выступіў з каментарыем, у якім паведаміў, што ў перыяд старшынства Беларусі “ў працы дагэтуль знаходзіліся два дакументы, якія мелі дачыненне да стабілізацыі абстаноўкі на Паўднёвым Каўказе”.
“Гаворка ідзе пра праекты рашэння СКБ АДКБ “Аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Рэспубліцы Арменія” і заявы міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў арганізацыі ў падтрымку намаганняў па дасягненню міру ў гэтым рэгіёне. Напярэдадні пасяджэнняў статутных органаў АДКБ у Мінску армянскі бок прапанаваў зняць з разгляду праект заявы. Праца над праектам рашэння СКБ аб накіраванні ў Арменію маніторынгавай місіі і аказанні іншых практычных мер працягваецца”, — гаворыцца ў каментарыі.

- ГрамадстваУ месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі за пяць месяцаў склала 2,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 чэрвеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 109-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка


